Няяркая маленькая вясёлка
Ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць;
Яе не кожны нават і прыкмеціць,
Хто ў гэты час на неба паглядзіць.
Няяркая, маленька вясёлка! —
Праз гэта ты і да спадобы мне,
Бо я адну з табою долю маю —
Зіяць ледзь бачна ў сіняй вышыне.